Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы з дзесяцігоддзем з дня Патрыяршай інтранізацыі

01 лютага 2019

top.jpg

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з дзесяцігоддзем з дня Патрыяршай інтранізацыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што служэнне Патрыярха Кірыла як прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы і значнага грамадскага дзеяча, які дбае аб духоўна-маральным адраджэнні грамадства, развіцці культуры, усталяванні міру і вырашэнні самых складаных праблем сучаснасці, з'яўляецца прыкладам сапраўднага гуманізму.

«Вы з асаблівай увагай і клопатам ставіцеся да Беларусі, духоўна падтрымліваеце вернікаў, праяўляеце шчырую зацікаўленасць у дабрабыце нашай Айчыны. Мы ўдзячныя за прыкладаемыя Вамі намаганні па гарманізацыі міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін у блізкім і далёкім замежжы», - гаворыцца ў віншаванні.

Фота з архіва

Афіцыйны партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Church.by