Пры падтрымцы Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы стартаваў сеткавы праект «ЧтениеPRoДвижение»

15 чэрвеня 2018

top.jpg

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з «Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Грамадскім аб'яднаннем «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Грамадскім аб'яднаннем «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом „Звязда“», Дзяржаўнай установай «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Грамадскім саюзам «Міжнародны педагагічны клуб», Установай «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“», пры падтрымцы Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы запрашаюць прыняць удзел у II Міжнародным сеткавым праекце.

Мэтавая аўдыторыя праекта: навучэнцы 1-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх законныя прадстаўнікі, педагогі, навукоўцы, усе зацікаўленыя асобы.

Завочны этап праекта ўключае азнаямленне з творчасцю пісьменніка, чытанне твора (на выбар), адказы на пытанні анкеты, выкананне і прадастаўленне творчага задання па прачытанаму твору ў Аргкамітэт. Вочны этап «PRoСлово» — гэта творчая сустрэча чытачоў з пісьменнікамі Беларусі — аўтарамі твораў, прапанаваных для чытання ў рамках рэалізацыі праекта, на міжнародным чытацкім форуме «КнігаСвет+». Пераможцаў вызначаць аўтары кніг.

Анкета ўдзельніка, палажэнне аб праекце, пералік аўтараў — на сайце «КнігаСвет».

Church.by