Прыход святой Марыі Магдаліны ў Мінску запрашае моладзь пагаварыць пра Евангелле і Царкву
16 лютага 2019Пры ўдзеле Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры прыходзе храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска адкрываецца новая маладзёжная пляцоўка.
Першая сустрэча пройдзе 24 лютага ў 18:00. У праграме сустрэчы запланавана:
- чытанне акафіста свяціцелю Мікалаю Цудатворцу з памазаннем алеем, асвячоным ля яго святых мошчаў;
- агляд і тлумачэнне раздзела з Евангелля;
- моладзевыя зносіны за чаем і пачастункамі.
Моладзевыя сустрэчы будуць праводзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца ў 18:00 у будынку нядзельнай школы прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна 43 (уваход з унутранага двара).
— Гэтая моладзевая пляцоўка дазволіць маладым людзям разважаць на сур'ёзныя тэмы і не адчуваць сябе адзінокімі ў вялікім горадзе. Свяцейшы Патрыярх Кірыл, звяртаючыся да маладых людзей, заўважыў, што жыццё сучаснага чалавека, асабліва калі ён малады, здаровы і актыўны, праходзіць на высокіх хуткасцях, і гэта часта перашкаджае яму задумацца пра галоўнае, пра тое, што напаўняе яго існаванне сапраўдным сэнсам і каштоўнасцю. Моладзь тут зможа не толькі сумесна маліцца, але і вывучаць Біблію, сустракацца з цікавымі людзьмі, пачуць пра Бога, задумацца аб сапраўдным сэнсе жыцця, аб дружбе, любові, вернасці і аб іншых важных рэчах, — кажа святар Мікалай Шульмін, першы намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.