Прыхаджане Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска здзейснілі паломніцкую паездку
18 ліпеня 201917 ліпеня 2019 года, у дзень памяці святых Царскіх страстацерпцаў, прыхаджане Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска здзейснілі паломніцкую паездку ў храм свяціцеля Мікалая Цудатворца аграгарадка Крайск Лагойскага раёна, дзе асабліва шануюцца Царскія пакутнікі. Па дарозе ў храм група наведала крыніцу пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Лагойску, дзе вандроўнікі набралі святой вады, і акунуліся ў купель. Суправаджаў паломнікаў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Іаан Парфёнаў.
Святочную Бажэственную літургію ўзначаліў настаяцель храма іерэй Сергій Падольскі. Пасля адпусту быў здзейснены вадасвятны малебен з акафістам святым Царскім страстацерпцам: імператару Мікалаю II, імператрыцы Аляксандры, царэвічу Аляксію, вялікім княжнам Вользе, Таццяне, Марыі і Анастасіі.
Па заканчэнні богаслужэння паломнікам была прапанавана трапеза, пасля якой багамольцы наведалі храм свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Маскоўскага, у вёсцы Рагозіна, дзе спачываюць астанкі святароў Аляксія і Міхаіла Біруковічаў, якія служылі там.