Протаіерэй Аляксандр Шымбалёў прыняў удзел у міжрэлігійнай акцыі салідарнасці ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі

22 сакавіка 2020

top.jpg

Вечарам 21 сакавіка ў беларускай сталіцы адбылася міжрэлігійная акцыя салідарнасці ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.

У каталіцкім храме святых Сымона і Алены, «Чырвоным касцёле», сабраліся прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, Каталіцкай Царквы, пратэстанцкіх дэнамінацый, іудаізму і ісламу.

Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Аляксандр Шымбалёў перадаў удзельнікам сустрэчы прывітанне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і нагадаў аб важнасці пакаяння і малітоўнага звароту да Бога ў наступіўшай экстрэмальнай сітуацыі.

Catholic.by / Сhurch.by

Loading...