Протаіерэй Сергій Лепін: Для актывізацыі пытання аб наданні аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царкве няма падстаў
25 красавіка 2018На Украіне ёсць кананічныя структуры Праваслаўнай Царквы, якія цалкам маюць права прадстаўляць усю паўнату інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Украіны. І па-за ініцыятывамі гэтых структур усе спробы вырашэння пытання аб наданні аўтакефаліі антыпрадуктыўныя.
Пра гэта нагадаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін у інтэрв'ю Радыё Свабода, каментуючы зварот украінскіх уладаў да Канстанцінопальскага Патрыярха Варфаламея з просьбай аб прызнанні незалежнасці Украінскай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага Патрыярхату.
— ўсе разам мы разам — Адзіная Сьвятая Саборная Апостальская Царква праваслаўных. Мы спадзяёмся, што сітуацыя на Украіне будзе развівацца згодна з канонамі, а ўсім, хто мае тое ці іншае дачыненне да гэтай праблемы, Гасподзь дасць мудрасці, цярпення і адказнасці., — сказаў святар.
Протаіерэй Сергій Лепін выказаў надзею на тое, што ніякія палітычныя супярэчнасці не паўплываюць на добрыя адносіны і літургічныя зносіны Памесных Праваслаўных Цэркваў, паколькі варта памятаць, што «ўсе мы — Адзіная Святая Саборная Апостальская Царква праваслаўных», а таксама адзначыў, што «сёння для актывізацыі пытання аб наданні аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царкве няма ніякіх падстаў».