Рэктар МінДА увайшоў у склад Кандыдацкага дысертацыйнага савета Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры
28 сакавіка 2017Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Мяфодзія і Кірыла створаны Кандыдацкі дысертацыйны савет.
Свяцейшы Патрыярх зацвердзіў таксама склад Савета (рэзалюцыя № ПК-01/251 ад 14.03.2017). У Кандыдацкі савет АЦАД ўвайшоў рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, доктар тэалогіі архімандрыт Сергій (Акімаў).