Рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч: «Каронавірус — добрая нагода праявіць сябе хрысціянінам»

05 студзеня 2021

top.jpg

Каронавірус — добрая нагода праявіць сябе хрысціянінам, гэта своеасаблівы экзамен. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю часопісу «Ступені» протаіерэй Віктар Васілевіч, які нядаўна ўступіў у пасаду рэктара Мінскай духоўнай семінарыі.

Ён нагадаў, што ў першую веснавую хвалю людзі задаваліся пытаннямі: «Што гэта за хвароба? Адкуль яна? Што трэба рабіць, каб не заразіцца і не памерці?».

«Але ці вывучаюць людзі Слова Божае гэтак жа ўважліва і падрабязна, як гэты вірус, ці адужэлі ў малітоўным подзвігу? Думаю, што не ўсе. Гэта значыць, што розум чалавека накіраваны на нейкую тэму, якая, спадзяемся, у свой час стане неактуальнай. Такім чынам, Закон Гасподні, які выкладзены ў Бібліі, у Евангеллі, людзей не цікавіць так, як гэтая хвароба. Можа таму з'явілася другая хваля — восеньская», — разважае протаіерэй Віктар Васілевіч.

У інтэрв'ю часопісу ён таксама падзяліўся сваім бачаннем задач духоўнай адукацыі і адказаў на іншыя пытанні. Тэкст інтэрв'ю апублікаваны ў свежым 80-м нумары квартальніка Мінскай духоўнай семінарыі «Ступені», які ў канцы 2020 года адсвяткаваў 20-годдзе.

Church.by