Рэспубліканская канферэнцыя «Роля рэлігіі ў захаванні міру» прайшла ў Полацку

07 лютага 2018

top.jpg

6 лютага ў горадзе Полацку адбылася рэспубліканская міратворчая канферэнцыя «Роля рэлігіі ў захаванні міру», арганізаваная ў рамках Сусветнага тыдня міжканфесійнага гарманічнага супрацоўніцтва Беларускім фондам міру.

У форуме прынялі ўдзел: намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максім Уладзіміравіч Місько, грамадскія дзеячы і прадстаўнікі вядучых рэлігій і канфесій Беларусі, а таксама студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, слухачы праваслаўнай Мінскай духоўнай акадэміі і каталіцкай Гродзенскай духоўнай семінарыі.

Прывітальнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, агучыў протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню Царквы і грамадства.

Удзельнікі канферэнцыі наведалі мемарыял «Урочышча Пескі», які будуецца на месцы масавага пахавання ахвяр нацысцкіх акупантаў, і Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

Church.by