Кіраўніцтва БРГА ліквідатараў і інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы перадало прыходу «Усіх тужлівых Радасць» ікону «Чарнобыльскі Спас»

20 красавіка 2021

top.jpg

18 красавіка 2021 года, пасля нядзельнай Бажэственнай літургіі ў саборным храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», кіраўнікі Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ліквідатараў і інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы «Ветэраны Чарнобыля» перадалі настаяцелю прыхода абраз «Чарнобыльскі Спас» для малітоўнага пакланення вернікаў. Абраз зойме сваё месца ў храме, які быў пабудаваны ў памяць аб усіх пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Абраз напісаны на замову грамадскай арганізацыі «Саюз-Чарнобыль горада Рыбінска і Рыбінскага раёна» вядомымі расийскімі іканапісцамі Сяргеем і Маяй Гусарынамі. Задума стварэння абраза належыць Юрыю Андрэеву, які ў дзень аварыі 26 красавіка 1986 года быў начальнікам змены на Чарнобыльскай АЭС. Распрацаваў кампазіцыю і сюжэт новага абраза іканапісец Уладзіслаў Гарэцкі, які доўгі час працаваў у Троіца-Сергіевай Лаўры. Побач з абліччамі святых намаляваны ліквідатары аварыі, пажарныя, медыкі, салдаты. У цэнтры іконы — хвоя, падобная на крыж, якая стаяла ў зоне заражэння недалёка ад горада Прыпяць і стала сімвалам Чарнобыльскай трагедыі.

Predstaviteli_rossiyskoy_delegatsii_peredali_belor...

У храмах Расіі ў цяперашні час ёсць некалькі спісаў «Чарнобыльскага Спаса», адзін з іх — у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Яшчэ адзін спіс абраза з гэтага часу будзе знаходзіцца ў мінскім саборным храме іконы «Усіх тужлівых Радасць».

Ікону, напісаную па заказу грамадскай арганізацыі «Саюз-Чарнобыль» горада Рыбінска і Рыбінскага раёна, прывезлі ў Мінск члены расійскай дэлегацыі, якія прыбылі з візітам напярэдадні 35-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У складзе дэлегацыі былі памочнік члена Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ, член палаты Яраслаўскай вобласці па справах нацыянальнасцяў Аляксандр Мышкароў, старшыня камітэта мясцовага самакіравання горада Рыбінск Наталля Жыгачова, прадстаўнікі Саюза «Чарнобыль» Рыбінска і Смаленскай абласной арганізацыі «Саюз Чарнобыль», а таксама святары.

Напярэдадні трагічнай даты прадстаўнікі дэлегацыі ўзнагародзілі беларускіх ветэранаў Чарнобыля нагруднымі знакамі «За мужнасць» і наведалі музей «Чарнобыль — боль і адраджэнне» ў сярэдняй школе №56 горада Мінска.

sobor.by/Church.by