З 30 ліпеня па 2 жніўня 2021 года прайшоў Х фестываль праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі «Пакуль мы маладыя»

04 жніўня 2021

top.jpg

З 30 ліпеня па 2 жніўня 2021 года ў 10-ы раз прайшоў фестываль праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі «Пакуль мы маладыя».

У першы дзень усіх гасцей і ўдзельнікаў фестывалю парадавала прэзентацыя шматлікіх разнастайных выстаў, прадстаўленых у аграгарадку Круляўшчызна Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці:

На пляцоўцы каля храма Усекнавення галавы Іаана Прадцечы Бягомльскім музеем Народнай Славы была арганізавана выстава, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі;

  • Докшыцкі РАНС прапанаваў для дэманстрацыі тэхніку і рыштунак, якімі карыстаюцца ратавальнікі падчас розных надзвычайных сітуацый;
  • Вайсковая часць 71327, размешчаная ў в. Заслонава Лепельскага раёна, прадставіла вайсковую зброю;
  • Круляўшчынская вясковая бібліятэка прапанавала падборку матэрыялаў па гісторыі свайго краю;
  • Выстава калекцыянера-прыватніка «Назад у СССР» складалася з бытавых прыбораў і прадметаў ужытку: прасаў, тэлевізараў, самавараў, прайгравальнікаў і іншага.

Другі дзень фестывалю прайшоў у аграгарадку Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У храме Праабражэння Гасподняга адбылася Бажэственная літургія, якую ўзначаліў благачынны Докшыцкай акругі протаіерэй Леанід Страха ў саслужэнні настаяцеля храма протаіерэя Віктара Гміра, протаіерэя Пятра Іоські, протаіерэя Ігара Чачуковіча.

Па заканчэнні богаслужэння быў адслужаны малебен перад пачаткам усякай добрай справы і адбылося ўрачыстае адкрыццё Х Міжнароднага фестывалю праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя».

У рамках фестывалю адбылася сустрэча моладзі з выхадцам вёскі Будзілаўка Докшыцкага раёна, палкоўнікам у адстаўцы, расійскім ваенным гісторыкам, спецыялістам па гісторыі узброеных сіл і патрыятычнаму выхаванню, доктарам гістарычных навук, прафесарам РДСУ, дырэктарам Музея гісторыі РДСУ, заслужаным работнікам культуры Рэспублікі Беларусь Мікалаем Анатольевічам Печанем.

Праграма фестывалю таксама ўключала творчыя конкурсы і канцэрты. Адной з галоўных падзей фестывалю стала Бажэственная літургія ў дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага, якую ўзначаліў епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Полацкая епархія/Church.by