Сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення прыняў удзел у акцыі «Звон смутку»

22 чэрвеня 2017

top.jpg

22 чэрвеня 2017 года, у дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у Бабруйскай крэпасці прайшоў мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да мемарыяла ахвярам нацызму.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадскіх улад, ветэранскіх і грамадскіх арганізацый, працоўных і навучальных калектываў горада.

Ад Бабруйскай епархіі ў мерапрыемстве прыняў удзел сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель Іверскага храма Бабруйска пратаіерэй Сергій Каравінскі.

Хвілінай маўчання бабруйчане ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Падчас акцыі быў спынены рух транспарту. Жалобным звонам гучалі званы храмаў Бабруйска.

Сёння ў горадзе адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.

Бабруйская епархія / Church.by