Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці прайшоў у горадзе Ляхавічы

14 верасня 2023

top.jpg

12 верасня 2023 года ў горадзе Ляхавічы каля храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга прайшоў Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці.

Арганізатарам фестывалю выступіла Брацтва ў гонар святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага і Ляхавіцкага.

Адкрыў фестываль епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій, які благаславіў і павітаў арганізатараў і гасцей свята, наведаў выставы і пагутарыў з удзельнікамі.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі і духаўнік брацтва протаіерэй Георгій Жытко, кіраўнік апякунскага аддзела брацтва іерэй Максім Доўгі, духавенства раёна, кіраўнікі прадпрыемстваў раёна, дабрачынцы, прыхаджане, жыхары і госці Ляхавіцкага раёна.

Фестываль адкрыла канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Мінскага і Брэсцкага абласных кадэцкіх вучылішчаў, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, народнай эксперыментальнай вакальнай групы «Берагіня», народнай групы «Вінс-акорд», вакальнага ансамбля «Ляхавіцкі настрой», народнай эстраднай групы «Пачатак», Народнага тэатра «Дом Дыягена», вакальнай групы «Забава» і калектыву «Гармонія», навучэнцаў ляхавіцкай школы і прыезджых гасцей.

На фестывалі працавалі тэматычныя пляцоўкі для наведвальнікаў розных узростаў. Для дзяцей і бацькоў праводзіліся спартыўныя гульні, квэсты з прызамі і падарункамі, катанне на конях. Усе жадаючыя маглі азнаёміцца з асветніцкімі стэндамі, на якіх была прадстаўлена інфармацыя аб мясцовашанаваных Ляснінскай, Ляхавіцкай, Падлескай іконах Божай Маці, аб нядаўна праведзеным Усебеларускім хрэсным ходзе, пятым юбілейным велапрабегу, праваслаўных беларускіх, у тым ліку мясцовых святынях. У адным з намётаў дэманстравалася калекцыя старадаўніх праваслаўных кніг, узрост некаторых складае больш за 100 гадоў.

Таксама дабрачынцамі прадстаўлена выстава начыння і прадметаў ужытку нашых продкаў.

Для гасцей свята працавала салдацкая кухня, дзе можна было падсілкавацца салдацкай кашай, юшкай і гарбатай.

Трансляцыя фестывалю вялася на YouTube-канале Мінскай духоўнай акадэміі.

hramik.cerkov.ru/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте і Facebook,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж