«Словы і прамовы» свяціцеля Георгія (Каніскага) выдадзены ў Магілёўскай епархіі
13 верасня 2017У 2017 годзе спаўняецца 300 гадоў з дня нараджэння выдатнага праваслаўнага іерарха, таленавітага багаслова, філосафа і педагога XVIII стагоддзя — свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага.
Данадаходзячага юбілею па ініцыятыве выдавецтва «АмелияПринт» і па блаславенню епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія было падрыхтавана рэпрынтнае перавыданне кнігі «Словы і прамовы Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага»*, выпушчанай у Магілёве ў 1892 годзе рэдакцыяй «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцей».
Кніга змяшчае прапаведніцкія і прамоўніцкія творы свяціцеля. У пачатку апублікаваны біяграфічны нарыс пра свяціцеля Георгія рэдактара «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцей» І. Пятніцкага і кароткая характарыстыка прапаведніцкай дзейнасці Георгія (Каніскага) І. Плаксіна. Словы і прамовы размешчаны ў храналагічным парадку з 1755 па 1793 гады. У канцы прыводзіцца змест у сістэматычным парадку, што дазваляе дэталёва раскрыць тэматыку слоў і прамоў свяціцеля.
У кнізе друкуюцца таксама артыкулы сучасных багасловаў аб сённяшнім значэнні спадчыны ўсходнеславянскага мысліцеля і асветніка. Гэта уступнае слова мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, артыкулы: «Царквы Беларускай пахвала і горада Магілёва ўпрыгожванне» епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, «Вера і вернасць» протаіерэя Георгія Сакалова і іншыя.
У канцы кнігі ў артыкуле «Ад выдаўца» кіраўніком выдавецтва «АмелияПринт» А. М. Емяльянава апісаны асаблівасці падрыхтоўкі кнігі да выдання. Кніга 1892 года была абрана для перавыдання ў сувязі з тым, што ў ёй максімальна захаваны стыль натуральнай мовы Георгія (Каніскага). Больш раннія выданні (1835, 1861 гадоў) утрымліваюць творы Георгія (Каніскага), адрэдагаваныя протаіерэем Іаанам Грыгаровічам, і таму не з'яўляюцца цалкам аўтарскімі па мове і стылю. На жаль, усе, што захаваліся, асобнікі выдання 1892 года маюць нізкую якасць паліграфічнага выканання і карэктуры, у сувязі з чым выдаўцы не змаглі факсімімльна ўзнавіць арыгінал і ўвесь тэкст набраны наноў, захаваны стылістыка дарэформеннай арфаграфіі і грамадзянскі шрыфт. Пазначаны таксама памылкі набору, выяўленыя пры падрыхтоўцы рэпрынта.
Выданне выканана пры падтрымцы Патрыяршага выдавецка-паліграфічнага цэнтра Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры. Кніга мае грыф Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы «Рэкамендавана да публікацыі». Наклад — 200 экз.
* Георгий (Конисский ; святитель, архиепископ Белорусский и Могилевский ; 1717–1795). Слова и речи / Георгия Конисского, архиепископа Могилевского ; [по благословению епископа Могилевского и Мстиславского Софрония ; редкол.: протоиерей Георгий Соколов, А. Н. Емельянов, С. Э. Сомов]. — Репр. изд. 1892 г. (Могилев на Днепре). — Могилев : АмелияПринт, 2017. — XIII, 473 с., [1] л. цв. ил. иконы.