Адбылася анфлайн-сустрэча Свяцейшага Патрыярха Кірыла з дэлегатамі IX фестывалю «Вера і слова» [+Відэа]

21 кастрычніка 2021

top.jpg

21 кастрычніка 2021 года адбылася анлайн-гутарка Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з дэлегатамі IX Міжнароднага фестывалю «Вера і слова» «Царква ў свеце, які змяняецца: выклікі і ўрокі цыфравізацыі».

Па традыцыі, сустрэчы Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы з дэлегатамі гэтага форуму праходзяць у Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве ў фармаце дыялогу, у рамках якога ўдзельнікі фестывалю — святары, прадстаўнікі епархій, супрацоўнікі свецкіх і праваслаўных медыя, праваслаўныя добраахвотнікі і іншыя дэлегаты — могуць асабіста задаць пытанні Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы.

Гэтым разам Свяцейшы Патрыярх Кірыл прыняў удзел у сустрэчы дыстанцыйна. Свяцейшага ўладыку ад імя ўсіх удзельнікаў фестывалю вітаў старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ У. Р. Лягойда. У сваім слове ён адзначыў, што ў Зале царкоўных сабораў знаходзяцца ўдзельнікі фестывалю з 177 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, а таксама госці з Памесных Праваслаўных Цэркваў.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл благаславіў удзельнікаў форуму і звярнуўся да прысутных у Зале царкоўных сабораў са словам.

Затым Прадстаяцель Рускай Царквы адказаў на пытанні ўдзельнікаў фестывалю «Вера і слова».

Па заканчэнні працяглай гутаркі старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ ад імя ўдзельнікаў сустрэчы сардэчна падзякаваў Свяцейшаму ўладыку за выступленне і размову.

Як паведаміў У. Р. Лягойда, да гэтага фестывалю і напярэдадні 75-годдзя Свяцейшага Патрыярха Кірыла падрыхтавана да выдання на англійскай і грэчаскай мовах кніга «Гаварыць Божую праўду» з выказваннямі Яго Свяцейшасці аб медыя.

***

«Вера і слова» — Міжнародны фестываль СМІ, суарганізатарамі якога выступаюць Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ і прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Па благаславеннію Свяцейшага Патрыярха Кірыла IX Міжнародны фестываль «Вера і слова», правядзенне якога раней планавалася на восень 2020 года, быў перанесены з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі на 18-22 кастрычніка 2021 года. Круглыя сталы, майстар-класы, сустрэчы з лідарамі грамадскай думкі, секцыйная праца, прэзентацыі розных інфармацыйных і сацыяльна-культурных праектаў і іншыя мерапрыемствы праходзяць у падмаскоўным пансіянаце «Клязьма». Анлайн-канферэнцыя з удзелам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і афіцыйнае закрыццё фестывалю праводзяцца ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі/Church.by