Адбылася прэм'ера фільма «Архіерэй» пра старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна

24 ліпеня 2021

maxresdefault.jpg

24 ліпеня 2021 года мітрапаліту Валакаламскаму Іларыёну, старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, споўнілася 55 гадоў. Да гэтай даты была прымеркавана прэм'ера дакументальнага фільма «Архіерэй», знятага тэлеканалам «Культура».

Гледачы змогуць пазнаёміцца з гісторыяй жыцця і служэння ўладыкі Іларыёна па рэдкіх архіўных матэрыялах, з апавяданняў бліжэйшых паплечнікаў, з яго ўласных успамінаў. Еўхарыстычная чаша, якая прымярзае да вуснаў, дзесяткі кіламетраў пешшу ад храма да храма, канфлікты, якіх нельга было чакаць, натхненне, якое прымушае спыніцца на сярэдзіне шляху паміж двума гарадамі і запісваць музыку, творчы крызіс і новы ўздым... Гэта толькі асобныя дэталі тых падзей, аб якіх гледачы даведаюцца з дакументальнай стужкі. І праз гэтыя дэталі стане відавочным галоўны змест фільма: тая карціна свету, якую мітрапаліт Іларыён хацеў бы данесці да сваіх сучаснікаў.

Прэм'ера фільма «Архіерэй» адбылася 24 ліпеня на тэлеканале «Культура», а таксама YouTube-канале Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

www.patriarchia.ru/Church.by