Адбылася прэзентацыя кнігі «Палігон. Гісторыя Скобелеўскага ваеннага лагера», створанай пры ўдзеле прафесара Мінскай духоўнай акадэміі
18 кастрычніка 201713 кастрычніка 2017 года адбылася прэзентацыя кнігі «Палігон. Гісторыя Скобелеўскага ваеннага лагера» Уладзіміра Ліхадзедава, суаўтарамі якой сталі доктар царкоўнай гісторыі, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў і Уладзімір Пефціеў.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў прэзентацыі звярнуліся: аўтар выдання Уладзімір Ліхадзедаў, намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Сяргей Патапенка, дырэктар Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Азаронак, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя напісання кнігі «Палігон. Гісторыя Скобелеўскага ваеннага лагера» пачалася 13 гадоў таму з публікацый у газеце «СБ — Беларусь сёння». Кніга адлюстравала сінтэз ваеннай і царкоўнай гісторыі: вывучэнне палкавых храмаў прывяло даследчыкаў да Скобелеўскага вайсковага лагера, на тэрыторыі якога знаходзіўся храм у гонар Праабражэння Гасподняга.
Выданне змяшчае мноства ўнікальных фатаграфій, рэканструюе дарэвалюцыйныя падзеі, перыяд Першай і Другой сусветных войнаў.
Падтрымку, у тым ліку фінансавую, выданню аказала Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасля прэзентацыі адбылася экскурсія па Дзяржаўнаму музею ваеннай гісторыі, дзе экспанавалася фотавыстава, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны.