Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі

13 чэрвеня 2018

top.jpg

13 чэрвеня 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мастафы Авейсі.

У сустрэчы прынялі ўдзел: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Бакі абмеркавалі перспектывы міжрэлігійнага дыялогу, накіраванага на ўмацаванне міру і згоды ў міжнародных адносінах, абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.   

Church.by

Фотарэпартаж