Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з дэлегацыяй Армянскай Апостальскай Царквы

09 лютага 2017

top.jpg

8 лютага 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў дэлегацыю Армянскай Апостальскай Царквы на чале з рэктарам Эчміадзінскай духоўнай семінарыі архімандрытам Гарэгінам (Амбарцумянам).

Сустрэча адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні. З боку Беларускай Праваслаўнай Царквы, у ёй прыняў удзел архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.

Бакі абмеркавалі пытанні міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу, абмяняліся добрымі пажаданнямі. Архімандрыт Гарагін перадаў мітрапаліту Паўлу прывітанне ад імя Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога і паднёс у дар Патрыяршаму Экзарху панагію. Мітрапаліт Павел перадаў Яго Свяцейшасці ілюстраваны альбом аб Беларусі. А ўсім гасцям былі ўручаны памятныя і салодкія падарункі.   

Church.by

Фотарэпартаж