Адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
28 чэрвеня 201728 чэрвеня 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
Пасля прыняцця парадку дня загадчыкі кафедр далажылі аб выніках абароны магістарскіх дысертацый.
Прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Валер'евіч Слесараў далажыў аб абароне іерадыяканам Аўраамам (Гулевічам) кандыдацкай дысертацыі на тэму «Манаскія зарокі ў правілах ордэна базыльянаў XVII–XVIII стагоддзяў у святле аскетычнай традыцыі Праваслаўнай Царквы».
Начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Кацярына Уладзіміраўна Пастухова прадставіла справаздачу аб выніках 2016/2017 навучальнага года ў Мінскай духоўнай акадэміі. Загадчык завочным аддзяленнем іерэй Раман Арцёмаў далажыў аб выніках 2016/2017 навучальнага года на завочным аддзяленні магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.
Прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Слесараў і прарэктар па выхаваўчай рабоце архімандрыт Нікадзім (Генералаў) прадставілі справаздачы аб навуковай і выхаваўчай рабоце ў акадэміі.
Першы прарэктар протаіерэй Уладзімір Далгаполаў далажыў аб размеркаванні выпускнікоў.
Вучоны савет адобрыў палажэнне аб курсах павышэння кваліфікацыі для святароў Мінскай епархіі і праграму курсаў. Навучанне на курсах плануецца пачаць у верасні бягучага года.
Былі абмеркаваны і іншыя арганізацыйныя пытанні жыцця і дзейнасці акадэміі.