Адбылася нарада старэйшых епархіяльных турэмных святароў Беларускага Экзархату
21 чэрвеня 201721 чэрвеня 2017 года на тэрыторыі прыхода храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы горада Мінска ў памяшканні Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам кіраўніка Сінадальнага аддзела іерэя Георгія Лапухова адбылася нарада старэйшых епархіяльных турэмных святароў Беларускага Экзархату.
На нарадзе прысутнічалі: протаіерэй Раман Выгоўскі, протаіерэй Валерый Мароз, протаіерэй Вячаслаў Стружко, протаіерэй Міхаіл Каляда, протаіерэй Аляксандр Пігаль, іерэй Нікіфар Крачко, іерэй Міхаіл Новікаў, іерэй Павел Землякоў, іерэй Аляксандр Шэлест, протаіерэй Аляксандр Барадулін, протаіерэй Сергій Захараў, протаіерэй Георгій Цюхлоў, дырэктар Міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне» Мікалай Матрунчык, прадстаўнік грамадскай арганізацыі па абароне правоў асуджаных Васіль Завадскі, памочнік начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па працы з моладдзю маёр міліцыі Аляксей Генадзьевіч Ярмоленка.
На нарадзе былі разгледжаны бягучыя пытанні арганізацыі турэмнага служэння на 2-е паўгоддзе 2017 года, абмеркаваны мерапрыемствы па падрыхтоўцы работы секцыі турэмнага служэння Калядных чытанняў у Мінску, вызначаны парадак падрыхтоўчых мерапрыемстваў да маючай адбыцца ў кастрычніку 2017 года міжнароднай канферэнцыі на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 5-годдзю з дня юрыдычнай рэгістрацыі рэлігійнай місіі «Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы».