Адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

10 красавіка 2020

top.jpg

9 красавіка 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Епіскапу Лідскаму і Смаргонскай Парфірыю і епіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Ігнацію ў сувязі з адзначаемымі юбілейнымі датамі былі ўручаны ордэны Беларускай Праваслаўнай Царквы. Абодвум архіпастырам у сакавіку бягучага года споўнілася 50 гадоў з дня нараджэння.

Пасля абмеркавання бягучых пытанняў жыцця і дзейнасці Беларускага Экзархату, на пасяджэнне Сінода была запрошана Алена Леанідаўна Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Яна паведаміла аб эпідэміялагічнай абстаноўцы ў Беларусі і распавяла аб неабходнасці прымянення санітарных мер па барацьбе з каранавірусам.

Пасля падвядзення вынікаў абмеркавання Сінод прыняў Зварот да духавенства і паствы ў сувязі с пагрозай распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі.

Church.by

Фотарэпартаж