Прайшоў 5-ы міжнародны праваслаўны лагер «Крынічка»
20 чэрвеня 2017Завяршыў сваю работу 5-ы міжнародны праваслаўны лагер сумеснага знаходжання дзяцей і бацькоў «Крынічка», праведзены па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на тэрыторыі курортнай зоны святых Канстанціна і Алены ў Балгарыі.
Арганізатарам лагера выступіў Увядзенскі прыход горада Мінска.
Удзельнікі «Крынічкі» здзейснілі паломніцтва ў манастыр роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены ў Варне, наведалі гістарычны комплекс рэзідэнцыі кіраўнікоў Балгарскай Праваслаўнай Царквы ў Вяліка Тырнава.
Дзеці з Беларусі і іх бацькі выступілі перад удзельнікамі міжнароднага конкурсу «Славянскі вянок», якія праяўлялі вялікі інтарэс да жыцця праваслаўнага лагера і стараліся па меры магчымасці прымаць удзел у мерапрыемствах «Крынічкі».
19 чэрвеня ўсе ўдзельнікі выязнога лагера прыбылі ў Беларусь і аднадушна выказалі падзяку арганізатарам лагера — настаяцелю Увядзенскага прыхода свяшчэнніку Георгію Лапухову і матушцы Раісе Лапуховай — з пажаданнем новай сустрэчы ў 2018 годзе.