Адбыўся злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
25 лютага 2019З 22 па 24 лютага 2019 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на тэрыторыі Мінскай епархіі адбыўся злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Падчас урачыстага адкрыцця злёту, якое праходзіла ў сценах Мінскай духоўнай акадэміі, протаіерэем Іаанам Задарожыным, старшынёй Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, быў адслужаны малебен на пачатак усякай добрай справы, а таксама было агучана прывітальнае слова, адрасаванае праваслаўнай моладзі.
Цэнтральнай падзеяй злёту стала начная Бажэственная літургія апостала Іакава ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска, якую здзейсніў епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, у саслужэнні святароў Беларускага Экзархату. Падчас Бажэственнай літургіі маладыя людзі паспавядаліся і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
Далейшая праграма злёту праходзіла ў доме міжцаркоўных зносін «Кінанія» і ўключала ў сябе прэзентацыі дзейнасці моладзевых брацтваў і аб'яднанняў, гутаркі са святарамі, выступленне камернага хору «Ззянне», прысвечанае памяці мітрапаліта Антонія Сурожскага, майстар-класы, гульні і песні ля вогнішча.
У завяршальны дзень злёту яго ўдзельнікі маліліся за Бажэственнай літургіяй свяціцеля Іаана Залатавуста і прынялі ўдзел у агульнай ўрачыстай трапезе.
— Штогадовы злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы — гэта выдатная пляцоўка для зносін, сумеснай малітвы, гутарак са святарамі, інтэлектуальных гульняў і майстар-класаў. Для моладзі гэта паток новых і, безумоўна, карысных ведаў аб праваслаўнай веры, аб Царкве Хрыстовай, знаёмства з аднадумцамі і, вядома, маса пазітыўных эмоцый і ўражанняў. Спадзяемся, што, прыняўшы ўдзел у злёце, маладыя людзі вернуцца дадому поўнымі ідэй і імкнення служыць Царкве, вывучаць Свяшчэннае Пісанне і ўсяляк духоўна развівацца — распавёў святар Мікалай Шульмін, першы намеснік Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.