Супрацоўнікі епархіяльных аддзелаў БПЦ запрашаюцца да ўдзелу ў канферэнцыі «Сям'я і дзяржава: Значэнне, тэндэнцыі, перспектывы»
06 мая 202113 мая ў Бабруйску адбудзецца практычная канферэнцыя «Сям'я і дзяржава: Значэнне, тэндэнцыі, перспектывы». Мерапрыемства пройдзе ў рамках IX фестывалю ў падтрымку сям'і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях», які будзе праходзіць у Бабруйску 13-14 мая.
Арганізатарам фестывалю і канферэнцыі выступае Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы».
Увазе ўдзельнікаў канферэнцыі будуць прадстаўлены наступныя тэмы:
- медыцынскія і сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь;
- падтрымка сям'і, мацярынства і дзяцінства;
- пытанне рэпрадуктыўнага выбару жанчын, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- актуальныя трэнды сямейна-дэмаграфічнага развіцця і прычынна-выніковыя сувязі, пагрозы і выклікі: духоўна-маральныя, псіхалагічныя, сацыяльныя, медыцынскія, дэмаграфічныя аспекты;
- вопыт працы Цэнтра падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы»: комплексная дапамога жанчынам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
У канферэнцыі прымуць удзел:
- протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства;
- Зубенка Андрэй Уладзіміравіч, дырэктар СПУ «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства "Пакровы"»;
- Купчанка Вікторыя Аляксееўна, начальнік аддзела па ахове мацярынства, дзяцінства і па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама;
- Лагунова Людміла Уладзіміраўна, псіхолаг медыцынскага цэнтра «Белсона», старшыня праўлення ДДГА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Мамалета"».
Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць на электронны адрас: centr-pokrova@mail.ru з указаннем прозвішча, імя, назвы ўстановы і пасады.
Пражыванне і харчаванне за кошт прымаючага боку.
Пачатак у 11.00.
Для даведак: + 375 (29) 545-79-47 Крысціна Ігараўна.
Месца правядзення: Бабруйск, вул. Спартакаўская, 1А.