Створаны праваслаўны асветніцкі інтэрнэт-рэсурс «Царква — падлеткам»

04 студзеня 2021

top.jpg

Па благаславенню старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы епіскапа Істрынскага Серафіма створаны праваслаўны асветніцкі інтэрнэт-рэсурс «Царква — падлеткам».

На партале плануецца размяшчэнне выхаваўчага, забаўляльнага, а таксама інтэрактыўнага кантэнту, які будзе стварацца з удзелам педагогаў, псіхолагаў-практыкаў, блогераў і саміх падлеткаў. Гэта дазволіць, з аднаго боку, лепш разумець светапогляд мэтавай аўдыторыі і, з другога боку, дасць адчуць маладому чалавеку датычнасць да агульнай справы.

На сайце прадстаўлены ўсе папулярныя формы кантэнту: артыкулы, відэаролікі, апытанні, падкасты, блокі з сацыяльных сетак. Таксама прадугледжана магчымасць атрымання зваротнай сувязі ад падлеткавай аўдыторыі. Адна з задач рэсурсу — вывучэнне запытаў падлеткавай аўдыторыі і тэставанне форм прадстаўлення інфармацыі.

Азнаёміцца з тэставай версіяй партала можна па спасылцы: https://prav-mol.ru.

Фота: ru.sm.news

Патрыярхія.ру / Church.by