Стартаваў дабрачынны праект «Я ёсць»
25 верасня 2020У Мінску стартаваў дабрачынны праект «Я ёсць», які рэалізуецца Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» сумесна з дабрачынным фондам «Во Благо». Дзейнасць фонду «Во Благо» накіравана на аказанне дапамогі людзям, якія маюць дыягназ «ДЦП», а таксама людзям з аўтызмам. Праект «я ёсць» накіраваны на адаптацыю і інтэграцыю дзяцей з ДЦП у грамадства, а таксама падтрымку іх сем'яў.
Сваю назву праект атрымаў дзякуючы кнізе, якую напісаў 15-гадовы берасцеец Данііл Мазоль, які пакутуе на ДЦП. Нягледзячы на ўсе складанасці і цяжкасці, якія яму давялося пераадолець, ён падрыхтаваў сваю кнігу апавяданняў і назваў яе «Я ёсць». Выданне зборніка стала пачаткам аднайменнага праекта, у рамках якога дзецям з ДЦП прапануецца дасылаць свае вершы, прозу, малюнкі і іншыя самастойныя творчыя пректы з мэтай наступнай публікацыі і накіравання сродкаў ад рэалізацыі кніг і буклетаў у адрас тых, каму патрабуецца дапамога.
Выданне будзе распаўсюджвацца на дабрачынных акцыях у сетцы гіпермаркетаў «Карона», а таксама на грамадскіх мерапрыемствах у іншых установах.