Сталічнай гімназіі №11 ад імя мітрапаліта Веніяміна перададзены ў дар малы звон для музея і экзэмпляры кнігі Патрыяршага Экзарха
29 сакавіка 202125 сакавіка 2021 года, у гімназіі №11 горада Мінска імя І. Д. Чарняхоўскага адбылося свята — дзень гімназіі, які штогод адзначаецца ў апошнія навучальныя дні трэцяй чвэрці.
Традыцыйна ў гэты дзень адміністрацыя і апякунскі савет гімназіі адзначаюць асабліва папрацаваўшых навучэнцаў, пераможцаў рэспубліканскіх і гарадскіх алімпіяд, а таксама тых, хто актыўна праявіў сябе ў грамадскім жыцці школы на працягу года.
З 2005 года ў гімназіі ажыццяўляе сваю дзейнасць духоўна-адукацыйны праект «Логас», які дзейнічае ў рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 2013 годзе ў гімназіі на базе праекта быў адкрыты рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце духоўна-маральнай накіраванасці, з 2020 года працуе праблемная лабараторыя па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, накіраваная на фарміраванне ў навучэнцаў духоўна-маральных каштоўнасцяў, захаванне традыцый і развіццё духоўнай культуры.
У святочных гімназічных мерапрыемствах прыняў удзел старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», аўтар духоўна-адукацыйнага праекта «Логас» святар Святаслаў Рагальскі, які ад імя ад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, перадаў гімназіі каштоўныя падарункі — малы звон для кутка памяці ў народным гімназічным музеі «Вызваленне Беларусі», а таксама асобнікі кнігі мітрапаліта Веніяміна «Я гатовы... Жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка протаіерэя Іаана Васторгава» з дарчым надпісам для бібліятэкі гімназіі.