Студэнты-тэолагі правялі адкрыты ўрок у сярэдняй школе № 191 горада Мінска
03 сакавіка 20172 сакавіка 2017 года ў межах Рэспубліканскага педагагічнага семінара «Сістэма працы рэсурснага цэнтра па сямейнаму і духоўна-маральнаму выхаванню» студэнты 4-га курса Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Кірыл Корбут і Лізавета Чахоўская правялі ў сярэдняй школе № 191 горада Мінска адкрыты ўрок на тэму «Сям'я — дар Божы».
Семінар сабраў шматлікіх педагогаў і настаўнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
У пачатку мерапрыемства да гасцей звярнулася дырэктар школы Юлія Іванаўна Пінчук, якая расказала аб дзейнасці класа духоўна-маральнага выхавання. У ходзе ўрока студэнты Інстытута тэалогіі распавялі пра важнасць сям'і ў жыцці кожнага чалавека, пасля чаго дзеці абмеркавалі тэму, а таксама падзяліліся павучальнымі гісторыямі з жыцця сваіх сем'яў. У канцы занятку быў паказаны сацыяльна-выхаваўчы відэаролік пра каштоўнасці сям'і і ўзаемаадносіны паміж роднымі людзьмі.
Па заканчэнні занятку ўсе ўдзельнікі семінара змаглі азнаёміцца з адукацыйнымі праграмамі па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей, а таксама падрабязна даведацца аб дзейнасці рэсурснага цэнтра, які дзейнічае другі год на базе 191-й школы.
У сярэдняй школе № 191 беларускай сталіцы склалася сістэма метадычнай і навукова-даследчай працы па пытаннях сямейнага выхавання. У школе рэалізуецца праект «Укараненне мадэлі духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз узаемадзеянне сям'і і школы на аснове праваслаўных традыцый», які з'яўляецца ўладальнікам гранта конкурсу «Вопыт і ініцыятыва педагогаў — рэсурс адукацыі сталіцы».