Свяшчэнны Сінод выказаў падтрымку кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царкве
15 мая 2018У красавіку 2018 года Вярхоўная Рада Украіны падтрымала ініцыятыву Прэзідэнта гэтай краіны. П. А. Парашэнкі аб звароце да Канстанцінопальскага Патрыярха з просьбай аб стварэнні на Украіне аўтакефальнай Царквы. 14 мая па завяршэнні пасяджэння Свяшчэннага Сінода, адказваючы на пытанні журналістаў, якія закранулі, у прыватнасці, дадзеную тэму, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён сказаў:
«Пытанне не знаходзіцца на парадку дня Сінода. Аднак, паколькі на імя Свяцейшага Патрыярха паступаюць шматлікія лісты ўкраінскіх вернікаў, пытанне было абмеркавана. Члены Свяшчэннага Сінода падкрэслілі, што яно ляжыць па-за царкоўна-кананічным полем. Аб прадастаўленні аўтакефаліі хадайнічалі свецкія ўлады Украіны пры падтрымцы раскольніцкіх, некананічных супольнасцяў. Царкоўны статус гэтых супольнасцяў, якія аддзяліліся ад кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы, не прызнаецца ў усяленскім Праваслаўі, гэта значыць з'яўляецца нулявым. Свяшчэннаначалле кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы на чале з Блажэннейшым мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны Ануфрыем у Канстанцінопальскую Патрыярхію па дадзенаму пытанню не звярталася.
Немагчыма дапусціць прыняцце рашэнняў кананічнай царкоўнай улады на падставе ініцыятыў некананічных супольнасцяў або свецкай улады, умяшальніцтва якой ва ўнутраныя справы Царквы недапушчальна.
Прадастаўленне статусу «паралельнай» аўтакефальнай Царквы расколу без волі кананічнай Царквы, на тэрыторыі якой ён знаходзіцца, — гэта царкоўна-прававы нонсэнс.
Усе члены Свяшчэннага Сінода выказалі падтрымку кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царкве».