Свяцейшы Патрыярх Кірыл павіншаваў мітрапаліта Філарэта з юбілейным днём нараджэння

21 сакавіка 2020

top.jpg

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 85-годдзем.

«У гэты ўрачысты для Вас і для ўсяго Беларускага Экзархату дзень належна даць хвалу Госпаду і Спасіцелю нашаму Іісусу Хрысту, Які заклікаў Вас да высокага служэння і даў магчымасць плённа папрацаваць на карысць Святой Царквы.

Прыемна сведчыць, што Усяшчодры Бог надзяліў Вас выдатнымі здольнасцямі і талентамі, якія вы нязменна імкнуліся ўжываць на належнае выкананне шматразовых адказных послухаў, што ўскладаліся на Вас Свяшчэннаначаллем» — гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначаецца ў Патрыяршым віншавальным адрасе, падчас служэння на Мінскай кафедры мітрапаліт Філарэт уносіў важкі ўклад «у аднаўленне храмаў і манастыроў, у стварэнне новых прыходскіх абшчын, у развіццё багаслоўскай адукацыі і духоўна-маральную асвету сучаснікаў, ва ўмацаванне міру і грамадзянскай згоды».

«Уладыка Святы і Ісцінны (Апак. 6:10) няхай абновіць і папоўніць Вашыя сілы, пасылаючы Вам і надалей Свае багатыя міласці і захоўваючы ў здароўі на многія гады» — пажадаў Яго Свяцейшасць мітрапаліту Філарэту.

Church.by