Блажэннейшы Патрыярх Сербскі Ірыней: Канстанцінопальскі Патрыярх прыняў рашэнне, на якое не мае права
16 кастрычніка 2018Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней пракаменціраваў прадстаўнікам СМІ рашэнне Канстанцінопальскай Патрыярхіі аб прызнанні раскольнікаў на Украіне, паведамляе Інфармацыйна-асветніцкі аддзел Украінскай Праваслаўнай Царквы са спасылкай на выданне «Рамфея».
«Сёння наша Царква ў вялікім спакушэнні, — заявіў Прадстаяцель Сербскай Праваслаўнай Царквы. — Спакушэнні, якое напаткала нашага першага іерарха, Усяленскага Патрыярха: прымаць рашэнне, якое можа апынуцца катастрафічным для Царквы, — учыняць нешта, на што ён не мае права — прызнаваць раскольніцкую царкву і нават даваць ёй аўтакефалію».
Яго Свяцейшасць адзначыў, што падобнага прэцэдэнту раней не было. «Я веру, што ўсе Цэрквы пакажуць, наколькі гэта катастрафічнае рашэнне, каб пазбегнуць самага катастрафічнага царкоўнага падзелу. Спадзяемся, Гасподзь выратуе нас ад гэтай спакусы», — падкрэсліў Патрыярх Сербскі Ірыней.