У мазырскай нядзельнай школы - узнагарода міжнароднага конкурсу
11 лютага 2021Выхаванцы нядзельнай школы Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Мазыра сталі дыпламантамі I ступені IV Міжнароднага тэлепраекта «Кубак дружбы». Пляцоўкай для яго правядзення стаў горад Мінск, але многія канкурсанты ўдзельнічалі аддалена.
На працягу некалькіх дзён за званне лепшых змагаліся сотні таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Малдовы і Украіны. Свае конкурсныя кампазіцыі дэманстравалі харэаграфічныя, вакальныя, тэатральныя, інструментальныя калектывы і салісты. Іх ацэньвалі прафесійнае журы і гледачы праз галасаванне за ўпадабаных удзельнікаў.
Мазырчукі прадставілі на суд гледачоў спектакль «Калядная казка» ў намінацыі «Тэатральная творчасць». Для рябят гэта быў першы выхад на вялікую сцэну. Дзеці пад кіраўніцтвам рэжысёра Любові Мішота шмат працавалі, рэпетавалі, рыхтавалі касцюмы.
Арганізатарамі Міжнароднага тэлевізійнага праекта «Кубак дружбы» сталі Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў і творчая супольнасць «Фестывалі і конкурсы Рэспублікі Беларусь».