У Міколы Матрунчыка згарэў дом: патрэбна дапамога
07 сакавіка 2020Сям'ю праваслаўнага грамадскага дзеяча і эка-актывіста Мікалая Матрунчыка, першага старшыні Брацтва Віленскіх мучанікаў, напаткала бяда. Згарэў дом пад Мінскам, дзе Матрунчыкі жылі і вялі гаспадарку. Прычынай пажару, паводле папярэдняй версіі, стаў збой працы электраправодкі.
Пажылая маці Міколы Аляксандравіча цудам ўратавалася ад агню, але дом атрымаў велізарныя пашкоджанні і аднаўленню ўжо не падлягае. Абгарэлыя рэшткі прыйдзецца зносіць, а будынак — адбудоўваць з нуля.
Зараз у Матрунчыкаў сабралася «талака»: сябры і проста неабыякавыя людзі дапамагаюць расчысціць папялішча. Падрабязнасці ў Facebook гаспадара.
Запрашаем усіх жадаючых аказаць Мікалаю Матрунчыку і яго сямейству пасільную дапамогу. Адкрыты дабрачынны рахунак:
ААТ «ААБ Беларусбанк»
Аддзяленне № 527/454
Тэл. для даведак +375 17 227-28-35
Выпіска рахунку № BY16 AKBB 3134 0000 0021 1007 0000 BYN
з 06/03/2020 па 06/03/2020
9004-Р/Дабрачынны рахунак BYN
(795/454) Матрунчык Таццяна Аляксееўна
БІК: AKBBBY2X
Барані вас Гасподзь!