У Белдзяржфілармоніі 22 студзеня адбудзецца традыцыйны Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра
18 студзеня 2021Традыцыйны Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла адбудзецца 22 студзеня 2021 года ў 17.00 у вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
На вечары прагучаць успаміны пра мітрапаліта Філарэта, заснавальніка і першага старшыні Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра.
У ходзе мерапрыемстве таксама будуць уручаны дзве Калядныя прэміі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі».
Працягне вечар канцэртная праграма «Музычнае прынашэнне», арганізаваная сумесна з Беларускім саюзам музычных дзеячаў. У канцэрце прымуць удзел заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы пад кіраўніцтвам Вольгі Янум, мітрапалічы хор Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага, камерны хор саюза музычных дзеячаў «Salutaris».
Праводзіцца Калядны вечар па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.