У Мінскім гарадскім анкадыспансэры быў здзейснены малебен

08 лютага 2019

top.jpg

4 лютага, у дзень барацьбы супраць раку, не толькі ў храмах, але і ў бальнічных сценах гучалі малітвы за людзей, якія нясуць цяжкі крыж анкалагічных захворванняў, і за іх блізкіх.

Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню протаіерэй Кірыл Шолкаў здзейсніў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры.

Набажэнства адбылося ў адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва паміж Камітэтам па ахове здароўя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2019-2022 гады па пытаннях дапамогі жыхарам горада Мінска, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні.

Нагадаем, што 17 студзеня айцу Кірылу была ўручана Калядная прэмія МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі». Добрыя справы і самаадданае служэнне пакутным — лепшы прыклад для падрастаючага пакалення, лічаць у Хрысціянскім адукацыйным цэнтры. Менавіта таму ўзнагароды быў удастоены старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па сацыяльнаму служэнню.

Church.by