У Бабруйску адбылася прэм'ера маштабнай музычнай пастаноўкі «Свяціцель Кірыл Тураўскі — залатавуст Белай Русі»

09 студзеня 2023

top.jpg

8 студзеня 2023 года ў Палацы мастацтваў горада Бабруйска адбылася прэм'ера музычнага спектакля «Свяціцель Кірыл Тураўскі – залатавуст Белай Русі», які падрыхтаваў праваслаўны тэатр «Убрус» пад кіраўніцтвам Людмілы Навумчык.

Сцэнарый музычнага дзеяння распавядае пра епіскапа горада Турава, праваслаўнага багаслова і значнага духоўнага дзеяча XII стагоддзя.

Усяго ў маштабнай пастаноўцы было задзейнічана каля 200 чалавек: мужчынскі хор «Усіхсвяцкі», вакальная студыя «ДО-МІ-СОЛЬкі», танцавальная студыя «Лабараторыя танца», цэнтр вольнага часу і творчасці горада Бабруйска, выканаўца аўтарскіх песень Дзмітрый Аўчарэнка, аматарскі калектыў народны фольк-шоу балет «Альянс», Творчая майстэрня эстраднага мастацтва «Хвіліна». Таксама перад гледачамі выступіў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Аляхно.

0C4A1542.jpg

Да пачатку пастаноўкі ў фае прайшло выступленне навучэнцаў ДШМ №2 імя У.У. Алоўнікава, выстава-продаж прадукцыі, арганізаваная манастыром у гонар Святых жанчын-міраносіц і прыходамі храмаў Бабруйскай епархіі, а таксама тэматычная экспазіцыя, прысвечаная свяціцелю Кірылу Тураўскаму, якую прэзентавала гарадская бібліятэка імя Еўфрасінні Полацкай.

На свяце прысутнічаў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Прыбылі на ўрачыстасць і ганаровыя госці: першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў.

Фотарэпартаж

Бабруйская епархія/Church.by 

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook