У Бабруйскай епархіі 25 чэрвеня адкрыецца летняя праваслаўная школа «Дружба»

14 чэрвеня 2017

top.jpg

C 25 чэрвеня 2017 года па благаславеннюю епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма пачне сваю працу летняя праваслаўная школа «Дружба» на базе епархіяльнага духоўна-асветніцкага цэнтра ў вёсцы Каменка Бабруйскага раёна.

На працягу лета ў школе будуць навучацца і адпачываць больш за 170 выхаванцаў прыходскіх нядзельных школ Бабруйскай епархіі. У гэтым годзе з 6 па 12 жніўня ўпершыню плануецца правесці летнюю англійскую школу для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія жадаюць павысіць узровень валодання англійскай мовай.

Летняя праваслаўная школа «Дружба» — гэта не толькі працяг хрысціянскай адукацыі ў перыяд летніх канікул, але і пазнавальныя, спартыўныя гульні, вечары ля вогнішча, шчырыя, адкрытыя размовы, сумесная малітва і выдатная магчымасць сустрэць добрых і верных сяброў.

Бабруйская епархія / Church.by