У Бараўлянах прайшоў дабрачынны кірмаш у падтрымку будуемага храма
22 студзеня 2019У Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава ў аграгарадку Бараўляны пад Мінскам прайшоў дабрачынны кірмаш. Сродкі, атрыманыя на ім, будуць накіраваныя на будаўніцтва бальнічнага храма Архістратыга Міхаіла.
Нагадаем, што асвячэнне месца пад будаўніцтва царквы адбылося ў лютым мінулага года. За набажэнствам маліліся і пацыенты, і супрацоўнікі шпіталя.
Арганізатарамі кірмашу выступілі адміністрацыя шпіталя і Беларускі саюз жанчын.