У Брэсцкай епархіі адбыўся VIII моладзевы Афанасьеўскі велапрабег
20 верасня 202119 верасня 2021 года завяршыўся VIII епархіяльны Афанасьеўскі велапрабег з удзелам моладзевых брацтваў Брэсцкай епархіі.
Калона веласіпедыстаў пачала свой рух 18 верасня, у дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, па заканчэнні Бажэственнай літургіі ў Свята-Афанасьеўскім мужчынскім манастыры ў горадзе Брэсце і на працягу двух дзён пераадолела шлях даўжынёй у 150 км.
Удзельнікі прабегу наведалі храмы і манастыры Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага і Пружанскага раёнаў.
Па заканчэнні паездкі пілігрымы сустрэліся з архіепіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Іаанам ля кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка ў горадзе Брэсце.