У дзень 35-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС у беларускіх храмах узносяць малітвы аб ахвярах катастрофы
26 красавіка 2021
26 красавіка 2021 года, у дзень 35-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, па благаславеннію мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у беларускіх храмах і манастырах узносяць малітвы аб ахвярах катастрофы.
У тых храмах і манастырах Беларускага Экзархату, дзе ў гэты дзень здзяйсняецца ўстаўное богаслужэнне і Літургія Ранейасвячоных Дароў, пасля заканчэння Літургіі прагучыць памінальная ліція са згадваннем «Аб упакаенні душ памерлых рабоў Божых пажарных, ратавальнікаў, воінаў і ўсіх, ад катастрофы Чарнобыльскай да смерці ўражаных».
У храмах і манастырах, у якіх 26 красавіка набажэнства здзяйсняцца не будзе, заупакойнае памінанне ахвяр Чарнобыльскай трагедыі здзейсняць на Радаўніцу.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала самай буйной катастрофай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Яе наступствы закранулі жыццё мільёнаў людзей. Амаль 8,4 млн. жыхароў Беларусі, Расіі, Украіны падвергліся ўздзеянню радыяцыі, сотні тысяч з іх былі эвакуяваны з забруджаных тэрыторый. За мінулы пасля чарнобыльскай катастрофы час у Гомельскай і Магілёўскай абласцях спынілі існаванне 479 населеных пунктаў.
У матэрыяле выкарыстана інфармацыя з сайта chernobyl.mchs.gov.by