У дзень Хрышчэння Русі ў Тураве завершыцца шматдзённы хрэсны ход у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе!»

23 ліпеня 2021

top.jpg

4 ліпеня 2021 года, у дзень памяці ўсіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, са Свята-Успенскага сабора горада Віцебска ў горад Тураў выйшаў 4-ы шматдзённы хрэсны ход «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе!»

Хрэсны ход прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і праводзіцца па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.

За 18 дзён удзельнікі хрэснага ходу прайшлі каля 400 кіламетраў, робячы прыпынкі ў 16 населеных пунктах. У кожным з іх паломнікаў сустракаюць святары і вернікі, у мясцовых храмах здзяйсняюцца набажэнствы. Прыхаджане храмаў рыхтуюць для паломнікаў трапезу і ўкладваюць іх на начлег. Да 28 ліпеня ўдзельнікам хрэснага ходу трэба будзе прайсці яшчэ каля 100 кіламетраў.

Завершыцца хрэсны ход у старажытным горадзе Тураве 28 ліпеня, у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і дзень Хрышчэння Русі.

20.jpg

 

Па шляху ўдзельнікі хрэснага ходу будуць рабіць наступныя прыпынкі:

 

23 ліпеня — в. Сосны — в. Вітчын

 

24 ліпеня — в. Вітчын (адпачынак)

 

25 ліпеня — в. Вітчын — Жыткавічы

 

26 ліпеня — Жыткавічы — Тураў (выхад увечары з Жыткавічаў і прыход увечары ў Тураў)

 

27 ліпеня — Тураў (усяночнае трыванне напярэдадні свята роўнаапостальнага князя Уладзіміра)

 

28 ліпеня — Тураў (удзел у Бажэственнай літургіі і завяршэнне хрэснага ходу)

 

Далучыцца да хрэснага ходу можна на любым адрэзку шляху.

 

Кіраўнік хрэснага ходу Мікалай Бондар (тэл. МТС + 37 529-214-09-31).

 

Фота: з асабістага архіва ўдзельнікаў хрэснага ходу

Church.by

Фотарэпартаж