У Год народнага адзінства валанцёры праекта БРСМ «Добрае сэрца» добраўпарадкавалі больш за 340 святынь

15 кастрычніка 2021

top.jpg

14 кастрычніка 2021 года, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, у храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, адбыліся фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскай міжканфесійнай акцыі «Аднаўленне святынь. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера», ініцыятарам якой выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Сёлета ў рамках акцыі валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» сумесна з прадстаўнікамі канфесій добраўпарадкавалі 341 святыню: храмы, касцёлы, крыніцы, помнікі і абеліскі вайсковай славы. Сярод іх — жаночы манастыр святых жанчын-міраносіц у Бабруйску, Свята-Троіцкі Маркаў мужчынскі манастыр у Віцебску, храм у гонар святых мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі ў Гомелі, тэрыторыя шматфункцыянальнага комплексу «Дом міласэрнасці» ў Мінску.

Для ўдзелу ў фінальных мерапрыемствах акцыі ў сталіцу прыехала каля 70 валанцёраў руху БРСМ «Добрае сэрца» з усіх рэгіёнаў краіны.

Юнакі і дзяўчаты высадзілі на тэрыторыі Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска саджанцы яблынь, а таксама абнавілі малюнак на дызайнерскай лаве, усталяванай тры гады таму падчас акцыі «Час дабра».

Пасля працоўнай акцыі валанцёры перамясціліся ў храм-помнік і далучыліся да міжканфесійнага адкрытага дыялогу «Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера».

Да ўдзельнікаў дыялогу з прывітальным словам звярнуўся старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Фёдар Поўны. Звяртаючыся да моладзі, ён пажадаў хлопцам дзяўчатам абараняць сапраўдныя каштоўнасці, будаваць добрыя адносіны з людзьмі, берагчы сваю веру і зямлю.

Фота: minsknews.by

sb.by/minsknews.by/Church.by