У гадавіну скону Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) адбыліся памінальныя набажэнствы ў Жыровіцкім манастыры [+відэа]
12 студзеня 202312 студзеня 2023 года, у гадавіну скону першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў памінальныя набажэнствы ў Жыровіцкай абіцелі.
Падчас Бажэственнай Літургіі ва Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мітрапалічага мужчынскага манастыра яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі; епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій.
Архіпастырам саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч; адказны сакратар упраўлення спраў Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Андрэй Волкаў і духавенства Беларускага Экзархату.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата.
За богаслужэннем маліліся ігумення Гродзенскага жаночага мітрапалічага манастыра Нараджэння Багародзіцы ігумення Гаўрыіла (Глухава), сёстры Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага мітрапалічага жаночага манастыра.
У храме прысутнічалі першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ю. М. Валяваты, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А. В. Пасюта, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В. Ф. Пранюк, старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Г. Б. Хоміч, старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў В. М. Таргонскі.
Пасля запрычаснага сціха сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзімітрый Сёмуха зачытаў пасланне да Ражджаства Хрыстовага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.
Пасля адпуста Літургіі была здзейснена паніхіда аб незабыўным Мітрапаліце Філарэце.
Затым Мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх са святам Ражджаства Хрыстова і звярнуўся багамольцаў са словам настаўлення, у якім адзначыў асаблівую любоў незабыўнага ўладыкі да гэтага свята і да Жыровіцкай абіцелі.
Падчас святочнай трапезы Патрыяршы Экзарх удастоіў царкоўных узнагарод асоб, якія папрацавалі над стварэннем помніка на месцы ўпакаення Мітрапаліта Філарэта: кіраўніка кампаніі «БелДан» М.С. Гаварко і яго памочніцу Я.А. Чабатарэвіч ордэна прападобнай Еўфрасінні Полацкай II ступені і медаля прападобнай Еўфрасінні Полацкай адпаведна.
Затым усе прайшлі на малыя брацкія могілкі за Крыжаўзвіжанскім храмам, дзе ля магілы ўладыкі Філарэта Мітрапаліт Веніямін здзейсніў памінальную ліцію і чын асвячэння помніка на месцы ўпакаення першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Па заканчэнні малітвы ўладыка Мітрапаліт звярнуўся з кароткім словам настаўлення, затым па яго запрашэнні першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ю. М. Валяваты звярнуўся да прысутных са словамі прывітання.
Чытайце нас у Telegram, Viber, Instagram, ВКонтакте і Facebook