У Гомелі адбыўся круглы стол для святароў Гомельскай епархіі і супрацоўнікаў аддзелаў ЗАГСа на тэму: «Сучасны шлюб: стан, рэтраспектыва і навацыі»
16 лістапада 2021У рамках VII абласных Пакроўскіх адукацыйных чытанняў «1030-годдзе Праваслаўя на Беларускай зямлі» Аддзел па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Гомельскай епархіі 15 лістапада 2021 года правёў круглы стол на тэму: «Сучасны шлюб: стан, рэтраспектыва і навацыі» для святароў Гомельскай епархіі і супрацоўнікаў аддзелаў ЗАГСа горада Гомеля.
Працу круглага стала ўзначаліў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: Праасвяшчэннейшы Амвросій, епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі; старшыня Сінадальнага аддзела па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства БПЦ протаіерэй Павел Сярдзюк; прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама; аддзела ЗАГСа адміністрацыі Навабеліцкага раёна горада Гомеля; Гомельскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей; «Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"»; «Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства "Мамалета"», СШ №27 горада Гомеля і духавенства Гомельскай епархіі.
Удзельнікі круглага стала падзяліліся наяўным у структурах БПЦ, аддзелах ЗАГСа і грамадскіх арганізацыях вопытам работы па падрыхтоўцы грамадзян да шлюбу; абмеркавалі напрамкі ўзаемадзеяння ў кансультацыі людзей, якія ўступаюць у сямейнае жыццё або знаходзяцца ў стане разводу; разгледзелі сацыяльна-дэмаграфічныя асаблівасці сучаснага шлюбу і сям'і. Жывую цікавасць выклікала абмеркаванне хрысціянскай традыцыі падрыхтоўкі маладых людзей да таінства вянчання.
Агульным вынікам працы круглага стала стала разуменне неабходнасці і магчымасці ўзаемадзеяння адно з адным у фарміраванні здаровага ладу сучаснай беларускай сям'і.
Па заканчэнні круглага стала ўладыка Сцяфан правёў аглядную экскурсію для гасцей па храме-музеі ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх Святых пры Гомельскім епархіяльным упраўленні.