У Гомельскай епархіі адбыўся круглы стол па прафілактыцы нарказалежнасці
07 жніўня 2021Пытанні супрацоўніцтва Гомельскай епархіі і аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацый горада Гомеля ў сферы прафілактыкі наркаманіі і ўключэння ў незаконны абарот наркотыкаў моладзі абмяркоўваліся 5 жніўня 2021 года ў Гомельскім епархіяльным упраўленні.
Круглы стол пад старшынствам Высокапраасвяшчэннейшага Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага сабраў прадстаўнікоў арганізацый, адказных за працу з падрастаючым пакаленнем.
Абапіраючыся на ўжо існуючы вопыт працы ў гэтым кірунку, удзельнікамі круглага стала былі прапанаваны шляхі найлепшага вырашэння пытання па прафілактыцы залежнасцяў і складзены планы далейшага супрацоўніцтва.
Па заканчэнні сустрэчы Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан прапанаваў гасцям агледзець музей старажытных антымінсаў, таксама госці наведалі дамавы храм-музей у гонар Сабора ўсіх Беларускіх Святых, дзе ўладыка распавёў аб калекцыі ўнікальных абразоў, якія адлюстроўваюць багацце мастацкай, эстэтычнай і духоўнай спадчыны беларускага народа.