У рамках міжнароднага пленэру «Святасць зямлі Беларускай» адбудзецца аднайменны конкурс дзіцячага малюнка
05 верасня 2021Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 4 верасня 2021 года ў Івянцы пачнецца штогадовы міжнародны пленэр «Святасць зямлі Беларускай».
Адным з мерапрыемстваў пленэру, прысвечанага сёлета памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), стане конкурс дзіцячага малюнка «Святасць зямлі Беларускай».
Удзельнікамі конкурсу дзіцячага малюнка «Святасць зямлі беларускай» могуць стаць навучэнцы агульнаадукацыйных і нядзельных школ з усёй Беларусі ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў.
Тэма конкурсных работ — гісторыя і сучаснасць Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Вітаюцца пейзажныя выявы храмаў, мясцовых помнікаў, малюнкі царкоўных упрыгожванняў, замалёўкі з царкоўнага жыцця.
Работы ўдзельнікаў прымаюцца да разгляду прафесійным журы па электроннай пошце (фотакопіі) з 1 па 15 верасня на адрас svyatasts@yandex.by (спасылка для адпраўкі электроннага ліста) з указаннем кантактнай інфармацыі (імя, прозвішча, дата нараджэння, адрас, тэлефон).
Пераможцаў вызначыць журы ў складзе дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзіміра Пракапцова, старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеба Отчыка, іканапісца Паўла Жарава і аднаго з заснавальнікаў праекта протаіерэя Віктара Перагудава.
Канкурсанты атрымаюць дыпломы, а лепшыя працы маладых мастакоў (арыгіналы) будуць прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі на адкрыцці побач з карцінамі прафесійных мастакоў — удзельнікаў міжнароднага пленэру «Святасць зямлі Беларускай» і працамі фотавыставы, прысвечанай мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву).
Арганізатарамі конкурсу па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з'яўляюцца епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, задачай якіх з'яўляецца інфармаванне і заахвочванне актыўнага ўдзелу ў конкурсе нядзельных і агульнаадукацыйных школ, а таксама збор работ і адпраўка іх фотакопій на электронны адрас прафесійнага журы конкурсу.
У ліку арганізатараў конкурсу таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі саюз мастакоў», ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «Беларускі саюз журналістаў», ТАА «Белінжынірынгбудінвест».
Фота: oroik.by