У храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будуць узнесены малітвы аб міры на беларускай зямлі і аб адзінстве народа Божага
18 чэрвеня 2021У сувязі з тым, што гэты год аб'яўлены ў нашай краіне Годам народнага адзінства, і ў сілу падзелаў у грамадстве, якія могуць быць пераадолены шчырай агульнанароднай малітвай, пакаяннем і пасільнай духоўнай працай, Сінод Беларускага Экзархату сваім рашэннем ад 8 чэрвеня 2021 года вызначыў узнесці ва ўсіх храмах і манаскіх абіцелях Беларускай Праваслаўнай Царквы малітвы аб міры на беларускай зямлі і адзінстве народу Божага.
Асаблівыя малітвы, звернутыя да Бога, будуць здзяйсняцца, згодна з богаслужэбным уставам, на свята Святой Тройцы (Пяцідзесятніцы) 20 чэрвеня 2021 года.
Таксама, вечарам 24 чэрвеня, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Дастойна ёсць» («Мілуючая»), у 19:00 альбо пасля заканчэння устаўных вячэрніх набажэнстваў, у праваслаўных храмах і манастырах Беларусі будуць здзейснены малебны да Божай Маці з чытаннем Акафіста Прасвятой Багародзіцы.
3 ліпеня 2021 года, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, па заканчэнні Бажэственнай літургіі ў 11:00 благаслаўляецца здзяйсненне малебна Усім Беларускім святым са звонам па завяршэнні.
І няхай даруе Гасподзь, малітвамі Прачыстай Сваёй Маці і Усіх Беларускіх святых, Айчыне і народу нашаму выратавальнае «Адзінства духу ў саюзе міру» (Эф. 4:3)!