У Інстытуце тэалогіі БДУ адкрыецца выстаўка 15-гадовага Мікіты Кулікова

22 мая 2019

nk.jpgДата: 23 мая.

Час: 15:00.

Адрас: Інстытут тэалогіі БДУ, праспект Незалежнасці, 24, аўдыторыя 307.

Мікіта Віктаравіч Кулікоў нарадзіўся 21 кастрычніка 2003 года ў Мінску. Юны беларускі мастак, выхаванец гімназіі-каледжа мастацтваў імя В. А. Ахрэмчыка, вучань мастацкай майстэрні жывапісу, малюнка, кампазіцыі Уладзіміра Рыгоравіча Сайко. Мікіта з'яўляецца шматразовым прызёрам міжнародных і рэгіянальных пленэраў. Прыняў удзел у мностве выставак, у тым ліку і персанальных. Карціны мастака знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, а таксама ў многіх краязнаўчых музеях краіны.

Творчасць Мікіты прасякнута патрыятызмам і шчырай любоўю да жанру пейзажу, якія ён атрымаў у спадчыну ад свайго настаўніка, беларускага жывапісца, баталіста, члена Саюза мастакоў Расіі Уладзіміра Рыгоравіча Сайко. Мастацтва Мікіты Кулікова эмацыйнае, экспрэсіўнае, фарбы на палатно кладуцца лёгка і нязмушана. Ён увесь час піша на пленэрах, дакладна адлюстроўваючы куткі нашай сталіцы і рэгіёнаў Беларусі. Мікіта з'яўляецца каларыстам, спадкаемцам рускай жывапіснай школы.

Сярод гасцей цырымоніі адкрыцця выстаўкі:

  • Першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гардун.
  • Старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Кірыла і Мяфодзія» протаіерэй Святаслаў Рагальскі.
  • Член Саюза мастакоў РФ У.Р. Сайко.

Кантактны тэлефон: Дзмітрыева Алена Валер'еўна, +375 44-722-16-02.

Church.by