У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў III чытанняў памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
05 лістапада 2021Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі ажыццявіла выпуск зборніка матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «III чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага».
Праца форуму, арганізаванага кафедрай царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, праходзіла 13 чэрвеня 2019 года ў беларускай сталіцы.
Праграма канферэнцыі ўключала правядзенне пленарнага пасяджэння і тэматычных секцый «Праваслаўная Царква на Беларускіх землях у X - пач. XX ст.», «Руская Праваслаўная Царква ў савецкі перыяд», «Багаслоўска-літургічная традыцыя Праваслаўнай Царквы».
У працы форуму прынялі ўдзел 30 дакладчыкаў, якія прадстаўлялі багаслоўскія навучальныя ўстановы Беларускай Праваслаўнай Царквы і дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.
Навуковымі рэцэнзентамі зборніка выступілі:
- прафесар Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў, доктар царкоўнай гісторыі
- прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя.
Адказны за выпуск: прарэктар А. В. Слесараў.
Выданне адрасавана выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, якія цікавяцца пытаннямі канфесійнай гісторыі, багаслоўя, літургікі і кананічнага права.